Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў у суботу закон аб ратыфікацыі Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН, накіраванага на адмену смяротнага пакарання ў рэспубліцы.
Казахстан падпісаў пратакол у верасні 2020 года. Згодна з гэтым міжнародным дакументам, краіны-падпісанты прымаюць наступныя абавязацельствы: не прымяняць смяротнае пакаранне і прыняць усе неабходныя меры для яго адмены ў рамках сваёй юрысдыкцыі. Адзінае выключэнне дапускаецца ў выпадку юрыдычна аформленай агаворкі аб прымяненні вышэйшай меры пакарання ў ваенны час, распавёў раней міністр замежных спраў Казахстана Мухтар Тлеўбердзі, прадстаўляючы пратакол дэпутатам парламента. Паводле яго слоў, Казахстан мае намер выкарыстоўваць гэтую агаворку.
У цяперашні час у рэспубліцы дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне. 17 снежня 2003 года першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў абвясціў аб увядзенні бестэрміновага мараторыя на выкананне прысудаў да смяротнага пакарання да вырашэння пытання аб яго адмене. Указ уступіў у сілу з 1 студзеня 2004 года.
Звязда, 2 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-1/19/57969
Текущая дата: 17.11.2024