Белорусский портал в Казахстане

АДКБ і МА Казахстана распрацоўваюць план перадачы ахоўных аб’ектаў праваахоўнікам



Аб гэтым заявіў камандуючы Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў.

Камандаванне міратворцаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) сумесна з Мінабароны Казахстана распрацоўваюць план перадачы ахоўных міратворцамі аб’ектаў праваахоўнікам.

«Цяпер камандаваннем Калектыўных міратворчых сіл АДКБ сумесна з Мінабароны Рэспублікі Казахстан распрацоўваецца план па перадачы ахоўных міратворцамі аб’ектаў праваахоўным органам краіны», — сказаў Сердзюкоў.

Ён падкрэсліў, што пасля выканання задач міратворчыя сілы АДКБ ва ўзаемадзеянні з казахстанскім бокам арганізуюць вяртанне падраздзяленняў міратворцаў з тэхнікай у пункты пастаяннай дыслакацыі самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі.

Таксама Сердзюкоў паведаміў, што міратворцы АДКБ за суткі ўзялі пад ахову пяць сацыяльна значных аб’ектаў у Казахстане.

Паводле яго слоў, аператыўнае разгортванне міратворцаў АДКБ і выкананне задач па ахове важных аб’ектаў дало магчымасць праваахоўным органам Казахстана стабілізаваць абстаноўку ў краіне.

Звязда, 12 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-1/5/62759
Текущая дата: 17.11.2024