Белорусский портал в Казахстане

Пасля перайменавання Астаны ў Нурсултан жыхароў будуць называць астанчанамі



Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі Астаны Бахыт Султанаў.

"Мы - усе жыхары сталіцы - застаемся астанчанамі. Гэта ўжо сталы тэрмін", - паведаміў Бахыт Султанаў.

З прапановай перайменаваць у гонар Нурсултана Назарбаева сталіцу краіны і цэнтральныя вуліцы гарадоў абласных цэнтраў рэспублікі выступіў 20 сакавіка прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Парламент у той жа дзень прыняў законапраект аб перайменаванні Астаны ў Нурсултан.

21 сакавіка 2019, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-3/1/47319
Текущая дата: 28.04.2024