Белорусский портал в Казахстане

Каталіцкія біскупы з Беларусі паедуць на сустрэчу з Папам Рымскім



У Казахстане ў сярэдзіне верасня пройдзе вялікі саміт лідараў сусветных рэлігій, чакаецца прысутнасць дэлегацый з 60 краін свету.

Афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату паедуць на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам, паведамілі ў рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Візіт пантыфіка ў Казахстан запланаваны на 13-15 верасня. У рамках гэтага візіту Папа Рымскі наведае Нур-Султан, дзе прыме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій.

"Ад беларускага каталіцкага епіскапата ў Казахстан паедуць старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня Сінадальнай камісіі біскуп Аляксандр Яшэўскі", - паведамілі  у РКЦ у РБ.

Беларускія біскупы прымуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў, якія прадугледжаны праграмай знаходжання Папы Рымскага ў Казахстане.

VII З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій пройдзе ў Нур-Султане 14-15 верасня. У яго рабоце чакаецца ўдзел каля 100 дэлегацый з 60 краін.

Паводле папярэдніх звестак, дэлегацыю Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) у ходзе будучага з’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у казахстанскай сталіцы ўзначаліць старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Антоній.

Мінск, 4 верасня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-3/1/66391
Текущая дата: 25.11.2024