Белорусский портал в Казахстане

У Казахстане актывісты выступілі супраць георгіеўскіх стужак



Група грамадзянскіх актывістаў падала ў нядзелю ліст на імя акіма горада Алматы Ахмэтжана Ясімава з просьбай не раздаваць у школах георгіеўскія стужачкі.

У лісьце, які падпісалі 20 чалавек, актывісты просяць спыніць раздачу ў школах напярэдадні Дня Перамогі 9 траўня георгіеўскіх стужачак — ваеннай сымболікі Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Паводле заявы актывісткі Батагоз Зарыкханкызы, нашэньне чорна-жоўтай стужкі ў Казахстане недарэчна, бо яна выдавалася «за асаблівы ўнёсак у справу калянізацыі ў часы царскай Расеі», а таксама выкарыстоўвалася прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны. «Замест гэтага жыхарам Казахстану трэба раздаваць блакітныя стужачкі, сугучныя колеру сьцяга Казахстану», — заявіла актывістка.

Раней паведамлялася, што ў Дзярждуме Расеі прапануюць увесьці крымінальную адказнасьць за апаганьваньне сымбаляў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, такіх як Сьцяг Перамогі, ордэн Перамогі ці георгіеўская стужка.

Радыё Свабода, 12 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-3/58/30486
Текущая дата: 26.11.2024