Белорусский портал в Казахстане

Фотавыстаўка "Беларусь сёння", прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася ў Паўладары (Казахстан)



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Экспазіцыю складаюць работы беларускіх фотамастакоў з калекцыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва".

Экспазіцыя працуе ў зале мастацтваў абласной бібліятэкі імя С.Тарайгырава. На ёй можна ўбачыць больш як 60 шырокафарматных работ у розных жанрах, якія знаёмяць з сучаснай Беларуссю - яе прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, сацыяльнай сферай, асаблівасцямі прыроды і г.д. Акрамя таго, у яе ўключаны здымкі, якія расказваюць аб асноўных этапах развіцця двухбаковых беларуска-казахстанскіх адносін.

Выстаўка арганізавана пасольствам Беларусі ў Казахстане сумесна з ГА "Культурны цэнтр "Беларусь" г.Паўладар.

18 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-403/1/30135
Текущая дата: 25.11.2024