Белорусский портал в Казахстане

"Союз" з пілатуемым караблём выведзены на старт на Байкануры



Касмічны карабель з першай беларускай жанчынай-касманаўтам на борце адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю ў 21 сакавіка бягучага года.

Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" з транспартным пілатуемым караблём "Союз МС-25" устаноўлена на стартавы стол №31 касмадрома Байканур.

"Пасля ўстаноўкі ракеты ў вертыкальны стан спецыялісты "Роскосмоса" працягнулі рыхтаваць яе да пуску", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дзяржкарпарацыі.

У асноўны экіпаж карабля ўваходзяць расійскі касманаўт Алег Навіцкі, удзельніца місіі з Беларусі Марына Васілеўская і прадстаўніца ЗША Трэйсі Дайсан.

"Запуск "Саюза МС-25" – 21 сакавіка ў 16:21:19 па маскоўскім часе", - нагадалі ў "Роскосмосе".

Плануецца, што першая беларуская жанчына-касманаўт правядзе ў складзе Міжнароднай касмічнай станцыі 12 сутак на арбіце, пасля чаго вернецца на Зямлю.

Чарговы касмічны старт прысвечаны 90-годдзю першага касманаўта ў свеце Юрыя Гагарына.

Мінск, 18 сакавіка 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-411/1/73155
Текущая дата: 08.05.2024