Белорусский портал в Казахстане

Больш за 30 іспанскіх кампаній узялі ўдзел у беларуска-іспанскім бізнес-форуме ў Таледа



Больш за 30 іспанскіх кампаній узялі ўдзел у форуме "Магчымасці вядзення бізнесу ў Беларусі", што адбыўся ў Таледа 21 сакавіка, паведамляе беларускае пасольства ў Іспаніі.

Арганізавалі бізнес-форум пасольства, Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Гандлёвая палата Таледа і Прадпрымальніцкая канфедэрацыя аўтаноміі Кастылія-ла-Манча.

Бізнес-форум сабраў прадстаўнікоў іспанскіх кампаній, якія спецыялізуюцца ў машынабудаванні, энергетыцы, аказанні кансалтынгавых паслуг, лёгкай і харчовай прамысловасці, фармацэўтыцы і іншых галінах.

Выступаючы на форуме, пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі Павел Латушка паведаміў пра магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён акцэнтаваў увагу на ўмовах і перавагах укладання інвестыцый у Беларусі, улічваючы членства краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе і перспектывы выхаду іспанскіх бізнес-колаў на буйны рынак ЕАЭС.

Падчас бізнес-форуму Віцебскае аддзяленне БелГПП арганізавала прэзентацыю прамысловых і інвестыцыйных магчымасцяў рэгіёна, у прыватнасці ў сферах лагістыкі, вытворчасці шкловалакна, апрацоўкі лёну. Паводле вынікаў форуму адбыліся двухбаковыя перамовы з прадстаўнікамі іспанскіх кампаній.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/42897
Текущая дата: 22.05.2018