Белорусский портал в Казахстане

Урад знізіў працэнты па крэдытах для аграбізнесу



У Беларусі зніжаныя працэнты па валютных крэдытах для аграрнага бізнесу. Адпаведная пастанова Савета міністраў (ад 21 чэрвеня 2018 года № 47) апублікавана 26-га чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам унесеныя змены ў дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу на 2016—2020 гады. Так, банкам і Банку развіцця Беларусі прапанавана ў 2016—2018 гадах выдзяляць дырэктыўныя (ільготныя) крэдыты суб`ектам, якія займаюцца агравытворчасцю. Крэдытаванне прадугледжанае ў беларускіх рублях і замежнай валюце для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы і яе падпраграм.

Згодна з пастановай, зніжаюцца працэнты па крэдытах у расійскіх рублях, у доларах і еўра. Раней банкам прапаноўвалася прадастаўляць іх у памеры не больш за 21% і 12% гадавых, паменшаных на памер кампенсацыі, адпаведна. Цяпер верхняя планка зніжаецца да 13% у першым выпадку і да 8% — у другім.

БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/43990
Текущая дата: 25.04.2024