Белорусский портал в Казахстане

Мінэнерга: Пасля ўводу БелАЭС патрэбы ў імпарце электраэнергіі не будзе



Увод БелАЭС забяспечыць Беларусі магутны экспартны патэнцыял, а патрэбы ў імпарце электраэнергіі не будзе, падкрэслiлi ў Мінэнерга.

Дзякуючы новым відам вытворчасці, не зменіцца і цяперашні аб`ём спажывання прыроднага газу і торфу, якім забяспечана сельскае і гарадское насельніцтва. Частка – пойдзе на экспарт. Беларускае тарфяное паліва карыстаецца папулярнасцю ў Фінляндыі, Украіне, Польшчы і краінах Балтыiі.



Дарэчы, працаўнікі газавай і тарфяной галіны нядаўна адзначылі 60 гадоў з пачатку газіфікацыі нашай рэспублікі і стагоддзе тарфяной прамысловасці.

Тэлеканал ОНТ, 5 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/44846
Текущая дата: 01.05.2024