Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі ставіць задачу за два гады ліквідаваць чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якая ўтварылася, сярод шматдзетных сем`яў



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 лістапада на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.

"Калі з агульнай чаргой у цэлым разабраліся, і колькасць усіх маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў штогод зніжаецца, то чарга шматдзетных сем`яў бесперапынна расце", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, за два апошнія гады іх колькасць павялічылася на 8,5 тыс. Пры гэтым паўсюдна не выконваецца даручэнне аб накіраванні шматдзетных сем`яў на будаўніцтва жылля на працягу аднаго года. На пачатак 2018 года з 34 тыс. такіх сем`яў не накіраваны на будаўніцтва 25 тыс., а амаль 7 тыс. чакаюць у чарзе больш як тры гады.

Аляксандр Лукашэнка назваў такую сітуацыю недапушчальнай і паставіў задачу ўраду сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павялічыць аб`ёмы будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі маючых патрэбу.

"Разам з банкамі вызначце неабходныя крыніцы фінансавання, за два наступныя гады ліквідуйце ўтвораную чаргу і выйдзіце на забеспячэнне шматдзетных сем`яў жыллём на працягу аднаго года, як гэта прадугледжана ўказам нумар 13", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

23 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/45759
Текущая дата: 06.05.2024