Белорусский портал в Казахстане

"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб`ёме 24 млн т



Аб гэтым паведамілі ў канцэрне.

Канцэрн "Белнафтахім" пацвярджае падпісанне з Расійскай Федэрацыяй індыкатыўнага нафтавага балансу на 2020 год у аб`ёме 24 млн т.

 "Індыкатыўны баланс паставак расійскай нафты ў Беларусь падпісаны. Баланс узгоднены ў памеры 24 млн т нафты", - паведамілі ў "Белнафтахіме".

Пры гэтым у канцэрне звярнулі ўвагу, што да 15 лістапада таго года, на які вызначаецца баланс, бакі могуць унесці ў яго змяненні.

12 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/50901
Текущая дата: 06.05.2024