Белорусский портал в Казахстане

Беларусь гатова да эксплуатацыі АЭС



Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага дырэктара, кіраўнік Дэпартамента ядзернай энергіі МАГАТЭ Міхаіл Чудакоў.

Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі (INIR 3) пачала работу ў Беларусі 24 лютага. Будуць падведзены яе першыя вынікі.

"Краіна гатова да эксплуатацыі атамнай электрастанцыі, і атамная электрастанцыя нядрэнная. Беларусь вельмі шмат зрабіла для бяспечнага будаўніцтва, мантажу і ўводу ў эксплуатацыю. А калі ўключыць блок або пачаць загрузку свежага паліва - краіна сама прымае рашэнне", - сказаў Міхаіл Чудакоў.

Намеснік гендырэктара МАГАТЭ заявіў, што першы энергаблок БелАЭС перасягнуў яго чаканні. "Усе постфукусімскія мерапрыемствы ўжо ўкаранёны і ўлічаны, блокі будуць працаваць надзейна, доўга. Праектны тэрмін - 60 гадоў, я ўпэўнены, ён будзе прадоўжаны да 100 гадоў", - дадаў ён.

Міхаіл Чудакоў падкрэсліў, што місіі МАГАТЭ не абавязковыя, краіна сама запрашае экспертаў. "Беларусь мае навуковую, эксперыментальную, тэарэтычную базу, у краіне ёсць ядзерная інфраструктура. Мы проста даём рэкамендацыі зыходзячы з лепшага сусветнага вопыту, як і што можна палепшыць перад пускам атамнай электрастанцыі, каб гарантаваць яе шматгадовую, бяспечную і надзейную эксплуатацыю", - адзначыў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/51925
Текущая дата: 24.04.2024