Белорусский портал в Казахстане

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга БМК" вырабіла ў сакавіку 3938 т бартавога бранзаванага дроту, што на 20 працэнтаў больш за аналагічны леташні перыяд



Гэты паказчык стаў адным з самых высокіх за апошнія гады, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

За першы квартал бягучага года БМЗ рэалізаваў больш за 11 тыс.т бартавога бранзаванага дроту ў 11 краін свету. Сярод ключавых імпарцёраў - Расія, Румынія, Польшча, Партугалія і Германія.

"Спажыўцамі прадукцыі з`яўляюцца такія вядомыя вытворцы шын, як Michelin, ААТ "Ніжнякамскшына", Continental, ААТ "Кордыянт", Pirelli. Рэгулярна гэты дрот адгружаецца і ў адрас ААТ "Белшына", - расказалі на прадпрыемстве.

Бартавы бранзаваны дрот выкарыстоўваецца як арміруючы элемент часткі шыны. На БМЗ асвоена вытворчасць больш як 20 яе тыпаў дыяметрамі ад 0,89 да 2 мм.

"Тэхнічныя службы прадпрыемства пастаянна ўдасканальваюць характарыстыкі гэтай прадукцыі і пашыраюць яе асартымент. Гэта дае магчымасць не толькі адпавядаць запытам пастаянных кліентаў, але і знаходзіць новых. Так, у пачатку красавіка завадскія работнікі вырабілі першую партыю бартавога бранзаванага дроту для новага спажыўца з Сербіі", - адзначылі ў прэс-службе.
_______________________________________

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны Беларусі. Структурна складаецца з чатырох, звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей: сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металу і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў прадукцыі адпраўляецца на экспарт.

9 красавіка 2020, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/52617
Текущая дата: 24.04.2024