Белорусский портал в Казахстане

Запуск БелАЭС плануецца прымеркаваць да 7 лістапада



Аб гэтым 16 верасня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з палітычным актывам краіны.

"Запрашаю ўсіх. Думаю, 7 лістапада, у знакавы дзень для нас, мы зможам там пабываць і сказаць, што мы атрымалі першую электрычнасць з нашай атамнай станцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі.

16 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/56057
Текущая дата: 07.05.2024