Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыф на паслугу па транспартоўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў



Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 студзеня 2022 года нумар 4, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прававым актам прадугледжана павышэнне тарыфу на паслугі па транспартоўцы газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў газазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб`яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз", з Br18,61 да Br19,54 за 1 тыс. куб.м.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

17 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/62879
Текущая дата: 28.04.2024