Белорусский портал в Казахстане

МВФ: Трэць сусветнай эканомікі ў 2023 годзе сутыкнецца з рэцэсіяй



Такі прагноз зрабіла кіраўнік МВФ Крысталіна Георгіева.

Паводле яе слоў, нягледзячы на запаволенне тэмпаў эканамічнага росту, паказчыкі інфляцыі прыкметна знізяцца. Чакаецца, што яна складзе ў 2023 годзе ў сярэднім 6,5%.

Георгіева таксама заявіла, што пойдзе на карысць эканоміцы дыверсіфікацыя ланцужкоў паставак. Разам з тым кіраўнік МВФ адзначыла, што нельга «пускаць на самацёк» сусветны гандаль.

Звязда, 30 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/67227
Текущая дата: 27.04.2024