Белорусский портал в Казахстане

Мэта ўлады - зрабіць Беларусь яшчэ мацнейшай, прыгажэйшай і багацейшай



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма.

"Калі ёсць мэта, зразумела, куды ісці. Наша мэта ніколі не змянялася - зрабіць нашу Беларусь мацнейшай, прыгажэйшай, багацейшай і ўсё больш незалежнай, - заявіў Прэзідэнт. - Зрабіць так, каб не толькі мы, але нашы дзеці і ўнукі жылі на сваёй зямлі сваім розумам. Каб ніколі ніхто не смеў імі панукаць".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на фестывалі сабраліся лепшыя з лепшых. Людзі, якія сваёй працай прымнажаюць дасягненні краіны.

"І як дабівацца пастаўленых мэт, вы ведаеце не горш за мяне. Бачу, як любіце вы свой край. З часу майго апошняга наведвання ён стаў прыгажэйшым. І ў гэтым змяненні - часцінка працы кожнага з вас, вашы клопат аб малой радзіме, адданасць караням і марам пра будучыню, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы - сапраўдныя патрыёты. Вялікі вам дзякуй за беражлівае стаўленне да роднай зямлі. Дзякуй вам вялікі за працу, за падтрымку таго курсу, якім ідзе наша краіна".

12 кастрычніка 2024, Карма
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/75510
Текущая дата: 22.12.2024