Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення-начальніца аддзела каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алена Белановіч.
«Найбольш запатрабаванымі ў святочны перыяд, вядома ж, будуць кандытарскія вырабы, цукеркі, шампанскае і ігрістыя віна. У бягучай навагодняй праграме ў нас запланавана выпусціць 2,6 млн навагодніх падарункаў, у тым ліку „Камунарка“ — 1,5 млн штук і „Спартак“ — 1,1 млн.для параўнання, у 2016 годзе было выпушчана ўсяго толькі 1,6 млн навагодніх падарункаў», — адзначыла Алена Белановіч.
Падарункі фасуюцца ва ўпакоўку рознай формы і памераў, прадугледжана каля 80 найменняў вагой ад 250 г да 3 кг.
«Асартымент разнастайны, на любы густ і кашалёк. Кожнае прадпрыемства адказна падышло да фармавання навагодніх падарункаў», — адзначыла прадстаўнік «Белдзяржхарчпрама».
«Асартымент разнастайны, на любы густ і кашалёк. Кожнае прадпрыемства адказна падышло да фармавання навагодніх падарункаў», — адзначыла прадстаўнік «Белдзяржхарчпрама».
Што тычыцца шампанскага і пеністых вінаў, прадпрыемствы канцэрна выпускаюць 25 відаў, з іх пяць — навінкі гэтага года.
Звязда, 27 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/76022
Текущая дата: 25.12.2024