Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"У бягучым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках неабходна забяспечыць тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў грамадскім сектары 105,4 працэнта, у тым ліку ў раслінаводстве - 107,7 працэнта. Плануецца атрымаць збожжа ў аб`ёме не менш за 8,1 млн т, цукровых буракоў - 4,9 млн т, алейнага семя рапсу - 0,6 млн т, бульбы - 1,1 млн т, ільновалакна - 55 тыс. т, агародніны - 624 тыс. т, пладоў і ягад - 170 тыс. т, а таксама 9,2 млн т кармавых адзінак травяных кармоў", - расказалі ў прэс-службе.
Паводле даных на 29 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 809,8 тыс. га (94,1 працэнта плошчаў). Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 71,7 працэнта плошчаў. У бягучым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.
Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 47,1 тыс. га (93,5 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 84,8 тыс. га (92,7 працэнта), бульба - 11,2 тыс. га (51,7 працэнта), агародніна - 2,62 тыс. га (58,3 працэнта). Кукуруза пасеяна на 487,6 тыс. га (43,1 працэнта), яравы рапс - 39,7 тыс. га (76 працэнтаў). Усяго яравая сяўба ў краіне праведзена ўжо больш як на 1,7 млн га (66,7 працэнта).
Як паведамлялася, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузы - больш за 1,1 млн га.
29 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
29 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/101/53174
Текущая дата: 27.11.2024