Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,9%, са снежнем 2019 году - 102,7%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,1%, са снежнем 2019 году - 102%.
Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 0,3% у параўнанні з лютым і на 2,1% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,3% у параўнанні з лютым і на 2,5% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым падаражэлі на 1,2%, у параўнанні са снежнем 2019-га - на 4,1%.
Звязда, 10 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/103/52643
Текущая дата: 27.11.2024