Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-лютым павялічылі экспарт на 11,2 працэнта



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-лютым 2020 года павялічылі экспарт прадукцыі да $97,5 млн, што на 11,2 працэнта вышэй за аналагічны перыяд 2019 года. 

За два месяцы аб`ёмы экспарту павялічыліся на рынках як блізкага, так і далёкага замежжа.

"У краіны СНД пастаўлена тавараў на $49,6 млн, што на 10,3 працэнта перавышае паказчык 2019 года. У краіны далёкага замежжа экспартавана прадукцыі на $47,87 млн (больш на 12,1 працэнта)", - адзначылі ў прэс-службе.

Сярод найбольш буйных рынкаў збыту традыцыйна Расія (пастаўлена тавараў на $29,5 млн), Польшча (на $16 млн) і Украіна (на $11,2 млн). Прырастае экспарт у Кітай (амаль у 2,9 раза да $7,9 млн), а таксама ў ЗША, Турцыю, Індыю, Канаду і Аўстрыю.

У цэлым за два месяцы геаграфія паставак прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ахапіла 50 краін.

"Цяпер у сувязі са зніжэннем актыўнасці на знешніх рынках прадпрыемствы актыўна працуюць над замацаваннем партнёрскіх адносін з замежнымі кампаніямі, пошукам альтэрнатыўных рашэнняў і захаваннем стабільнасці ў вытворчасці і збыце прадукцыі", - адзначылі ў "Беллеспаперапраме".

6 красавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/104/52508
Текущая дата: 27.11.2024