Аб гэтым паведаміў 8-га красавіка начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.
"У цэлым за два месяцы бягучага года экспарт беларускіх прадуктаў харчавання вырас на 9,7 працэнта, пастаўлена тавараў на суму $919 млн. Прырост выручкі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў $81,5 млн. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у Расію павялічыўся на 5,5 працэнта, у краіны СНД без уліку РФ - на 21,8 працэнта, краіны Азіі і Акіяніі - у 1,9 раза, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 29 працэнтаў, ЕС - на 50 працэнтаў. Кітайскі напрамак паказаў рост практычна ў два разы. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа павялічыліся на 34,5 працэнта", - сказаў Аляксей Багданаў.
Беларускія прадукты харчавання ў студзені-лютым пастаўляліся ў 73 краіны свету (за два месяцы 2019 года было 65 краін). Экспарт мясапрадуктаў вырас на 7,4 працэнта і склаў $154 млн, малака і малакапрадуктаў - на 14 працэнтаў ($403 млн), бульбы - на 10,4 працэнта ($9,5 млн).
8 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/104/52616
Текущая дата: 27.11.2024