Кошт ф`ючарса на нафту маркі WTI ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане апускаўся ніжэй за $20 за бараль упершыню з 2002 года, сведчаць даныя таргоў.
Па стане на 30 сакавіка на 01.35 цана майскіх ф`ючарсаў на нафту маркі WTI складала $19,48 за бараль (мінус 8,5 працэнта). На час 03.03 кошт бараля WTI складаў $20,4 (мінус 5,5 працэнта).
Кошт ф`ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года на адкрыцці таргоў на біржы ICE падаў на 7,92 працэнта - да $23,01 за бараль. На 03.03 бараль Brent страчваў 6,1 працэнта, яго кошт складаў $23,5.
Нафтавыя каціроўкі прасядаюць на фоне навін аб росце ў свеце колькасці заражаных каранавірусам.
30 сакавіка 2020, Масква
БЕЛТА - ТАСС
30 сакавіка 2020, Масква
БЕЛТА - ТАСС
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/105/52324
Текущая дата: 27.11.2024