Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ прыбыў у порт Адэсы, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Танкер з 90 тыс. т нафты Azeri Light прыбыў у порт Адэсы. Цяпер яго падганяюць пад разгрузку. Сёння пачнецца зліў і падача нафты ў "трубу", - расказаў Аляксандр Цішчанка.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод атрымае гэту нафту на наступным тыдні, дадаў прэс-сакратар.
Раней 12 сакавіка "Белнафтахім" паведаміў аб гатоўнасці нафтаправодаў Адэса - Броды і Броды - Мазыр да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ. Прапампоўка нафты па трубаправоднай сістэме на Мазырскі НПЗ не ўплывае на транзіт, адзначылі ў канцэрне.
Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Першы танкер з нафтай для Мазырскага НПЗ выйшаў 6 сакавіка з турэцкага порта Джэйхан. Яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі павінны прыйсці ў Адэсу з Новарасійска і Супсы. У 2020 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена да 1 млн т нафты.
Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах. Прэм`ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.
12 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
12 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/106/52042
Текущая дата: 27.11.2024