Белорусский портал в Казахстане

У порт Клайпеды прыйшоў трэці ў гэтым месяцы танкер з нафтай для Беларусі



У Клайпедскі порт прыйшоў трэці ў гэтым месяцы танкер з нафтай для Беларусі, паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.

"У Клайпеду прыйшоў трэці танкер па паўночным маршруце. Нафта з другога пачала паступаць ужо на "Нафтан", - сказаў Аляксандр Цішчанка. Трэці танкер даставіў 80 тыс. т нафты.

У гэтым месяцы ў Клайпедзе чакаецца яшчэ адзін танкер з нафтай для Беларусі.

Акрамя таго, як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Два з трох танкераў даставілі сыравіну ў Адэсу. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Сумарны аб`ём паставак нафты з розных крыніц на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т. У студзені і лютым яны працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах. Прэм`ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.

20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/106/52133
Текущая дата: 27.11.2024