Белорусский портал в Казахстане

Створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку АЭС



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.

Да Беларускай АЭС падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС – Паставы № 2”, якая звязала высакавольтную размеркавальную прыладу атамнай станцыі з падстанцыяй “Паставы”. Гэта забяспечыла мінімальна неабходны для ўключэння першага энергаблоку склад ліній электраперадачы, якія адыходзяць ад АЭС.

Сувязь з энергасістэмай краіны павінна здзяйсняцца па сямі высакавольтным лініям. Раней да станцыі ўжо падключылі лініі “Беларуская АЭС – Мінск Паўночная”, Беларуская АЭС – Смаргонь” і “Беларуская АЭС – Паставы № 1”.

Усе сем ліній збудаваны, і па меры гатоўнасці асноўнага абсталявання і прылад рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі яны будуць уводзіцца ў работу.

Ірына Сідарок
Звязда, 25 лютага 2020


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/107/51848
Текущая дата: 27.11.2024