Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара, кіраўніком Дэпартамента ядзернай энергіі МАГАТЭ Міхаілам Чудаковым.
Сяргей Румас з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі і агенцтва. Узаемадзеянне з МАГАТЭ па пытаннях развіцця нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы і інфраструктуры ядзернай энергетыкі актыўна развіваецца з 2007 года, з самых першых крокаў яе станаўлення ў краіне.
"Беларусь мае цвёрды намер стварыць бяспечную, надзейную, эканамічна эфектыўную і экалагічную галіну, якая будзе служыць далейшаму развіццю нашай краіны", - падкрэсліў прэм`ер.
"Беларусь мае цвёрды намер стварыць бяспечную, надзейную, эканамічна эфектыўную і экалагічную галіну, якая будзе служыць далейшаму развіццю нашай краіны", - падкрэсліў прэм`ер.
"Абсалютны прыярытэт у рэалізацыі праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС застаецца ў пытаннях забеспячэння бяспекі будучай станцыі. Усе этапы, звязаныя з уводам яе ў эксплуатацыю, дасканала і паслядоўна выконваюцца. Прычым Беларусь гэты праект рэалізуе адкрыта, ва ўзаемадзеянні не толькі з Расійскай Федэрацыяй, але і з многімі міжнароднымі партнёрамі", - адзначыў Сяргей Румас.
"Прынцыповым для нас момантам з`яўляецца няўхільнае выкананне ўсіх міжнародных абавязацельстваў у ядзернай сферы і выкананне ўсіх стандартаў і рэкамендацый МАГАТЭ. Вынікі ацэначных місій МАГАТЭ з`яўляюцца для нас важным арыенцірам у рабоце", - дадаў прэм`ер.
Супрацоўніцтва Беларусі і МАГАТЭ набыло сапраўды маштабны і комплексны характар. "Мы высока цэнім дасягнуты ўзровень узаемадзеяння і спадзяёмся на ўсялякую далейшую падтрымку з боку агенцтва. Беларусь актыўна карыстаецца ўсім спектрам прадстаўляемых МАГАТЭ інструментаў і паслуг і мае намер у далейшым прадаўжаць гэту практыку", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Ён запэўніў, што Беларусь мае намер не толькі ўлічваць вопыт МАГАТЭ і яго краін-удзельніц, але і ў поўнай меры абапірацца на яго ў сваёй дзейнасці.
4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/107/51951
Текущая дата: 27.11.2024