Белорусский портал в Казахстане

Экспарт беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі ў 2019 годзе дасягнуў амаль $15 млрд



Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

У 2019 годзе доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб`ёме склала 35,6 працэнта, што на 2,5 працэнтнага пункта вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2018 года.

"У вартасным выражэнні аб`ём экспарту такой прадукцыі дасягнуў амаль $15 млрд. Толькі ў ІКТ-сектары за год мы дабавілі каля $0,5 млрд", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Расце попыт і на беларускую інтэлектуальную ўласнасць. Па выніках 2019 года экспарт паслуг у галіне платы за карыстанне аб`ектамі інтэлектуальнай уласнасці перасягнуў $100 млн (рост на 40 працэнтаў за год).

"Нашымі распрацоўкамі вельмі актыўна цікавяцца за межамі краіны. Замежныя кампаніі гатовы за іх плаціць", - адзначыў старшыня ДКНТ.

У 2019 годзе было падпісана на 13 працэнтаў больш дагавораў аб перадачы правоў на аб`екты прамысловай уласнасці, чым у 2018-м. Рост адзначаны па ліцэнзійных дагаворах аб перадачы права на выкарыстанне аб`ектаў права прамысловай уласнасці, дагаворах уступкі правоў на аб`екты прамысловай уласнасці, дагаворах франчайзінгу.

21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/109/51404
Текущая дата: 27.11.2024