Пра гэта паведамляе сайт беларускага ўрада.
"У ходзе размовы расійскі бок інфармаваў аб гатоўнасці кампенсаваць урон, нанесены беларускім партнёрам у сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты ў 2019 годзе", - адзначаецца ў паведамленні ўрада.
Абмеркаваны таксама пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж беларускім бокам і дзяржкарпарацыяй "Раскосмас".
Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перасталі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.
23 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
23 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/109/51454
Текущая дата: 27.11.2024