Белорусский портал в Казахстане

Буйнейшая польская нафтаперапрацоўчая кампанія Orlen накіравала прэтэнзіі расійскім кампаніям-пастаўшчыкам наконт забруджанай нафты



Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

"PKN Orlen накіравала запыт расійскаму боку, патрабуючы кампенсацыі за забруджаную нафту", - адзначыла крыніца.У кастрычніку Orlen інфармавала, што атрымала ад расійскіх кампаній частку кампенсацый за нафту, якая не была ёй пастаўлена па нафтаправодзе "Дружба". 

Тады ж у кампаніі адзначылі, што маюць намер запатрабаваць ад расійскага боку кампенсацыі за пастаўкі няякаснай нафты.У сярэдзіне красавіка беларускі канцэрн "Белнафтахім" паведаміў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, якая паступае з Расіі па "Дружбе". 

У выніку шэраг краін перасталі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Польшча спыніла запампоўку 24 красавіка, нафта не паступала ў рэспубліку па "Дружбе" 46 дзён.

11 снежня 2019, Масква 
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/111/50886
Текущая дата: 27.11.2024