Украінскі бок канстатуе, што з уводам у эксплуатацыю БелАЭС у Беларусі можа ўтварыцца лішак электраэнергіі, яе краіна можа набыць у рэспублікі.
Беларуска-ўкраінская група па супрацоўніцтве ў паліўна-энергетычнай сферы правяла пасяджэнне ў Кіеве, на якім былі намечаны планы далейшага ўзаемадзеяння, паведаміла ўкраінскае Міністэрства энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя.
Узначальваў беларускую дэлегацыю кіраўнік Мінэнерга Беларусі Віктар Кранкевіч. Бакі закранулі такія тэмы, як пастаўкі ва Украіну электраэнергіі, транзіт нафтапрадуктаў, а таксама развіццё торфаздабываючай галіны.
Электрычнасць з БелАЭС
На пасяджэнні бакі абмеркавалі магчымасці паставак ва Украіну электраэнергіі. Плануецца, што ў наступным годзе імпарт беларускай электрычнасці ў краіну-суседку складзе 2,1 мільярда кВт·гадзіна.
Акрамя таго, было ўзнята пытанне аб будаўніцтве новых электрасетак паміж Брэсцкай і Ровенскай абласцямі, а таксама мадэрнізацыі існуючых ліній Мазыр - Чарнобыльская АЭС і Гомель - Чарнігаў.
"Электраэнергія - сярод прыярытэтных пытанняў. У лютым павінна зарабіць Беларуская АЭС, можа быць лішак электраэнергіі. Вядома, варта ўлічваць і пэўныя аб`ёмы міждзяржаўнага перасячэння інтарэсаў у энергетыцы", - сказаў міністр энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржэль.
Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі і Украіны ёсць шмат кропак для супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, таму ў рабочую групу ўваходзяць шматлікія тэхнічныя спецыялісты, каб яе напрацоўкі ў будучыні знайшлі практычнае прымяненне.
Пастаўкі нафты з Адэсы
Бакі абмеркавалі таксама пастаўкі нафты ў Беларусь праз Украіну з выкарыстаннем нафтаправода "Адэса-Броды" і стварэнне сумеснага прадпрыемства, якое адказвала б за транспарціроўку сыравіны на Мазырскі НПЗ.

Акрамя таго, дэлегацыя Беларусі ўзняла пытанне аб імпарце ва Украіну авіяцыйнага паліва па "шматканальнай схеме".
Торф, вугаль і здабываючая прамысловасць
Украіна прапанавала пастаўляць у Беларусь горнашахтавае абсталяванне, а таксама сучасныя комплексы для торфаздабываючых прадпрыемстваў. Рэспубліка ў сваю чаргу гатова імпартаваць ацяпляльныя тарфяныя брыкеты - былі прадстаўлены канкрэтныя прапановы.
Паводле звестак украінскага міністэрства, яно разгледзіць гэтыя дакументы, высветліць, колькі брыкету трэба краіне для замяшчэння газу і вугалю, а затым прапрацуе магчымыя варыянты развіцця супрацоўніцтва па гэтым пытанні.
У Кіеве была дасягнутая дамоўленасць, што чарговае пасяджэнне рабочай групы адбудзецца ў першым паўгоддзі 2020 года Мінску.

Мінск, 23 лістапада 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/112/50632
Текущая дата: 27.11.2024