Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём крэдытавання беларускіх праектаў ЕАБР у 2020 годзе перасягне $500 млн



Аб гэтым 29-га лістапада на XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" паведаміў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў.

Андрэй Бельянінаў пазітыўна ацаніў перспектывы прысутнасці ЕАБР у Беларусі. Інвестыцыйны партфель банка ў краіне, паводле яго слоў, будзе намнога большы, чым $500 млн.

Старшыня праўлення ЕАБР назваў не такой далёкай перспектывай фінансаванне беларускіх кампаній у нацыянальнай валюце. "Думаю, мы будзем праводзіць мультывалютнае крэдытаванне з удзелам Банка развіцця Беларусі", - сказаў ён.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

29 лістапада 2019, Масква
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/112/50781
Текущая дата: 27.11.2024