Белорусский портал в Казахстане

Першы кантэйнерны поезд з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай



Першы экспартны кантэйнерны поезд з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У складзе поезда 46 буйнатанажных 40-футавых кантэйнераў з грузам ТАА "Століндрэў". Састаў адправіўся са станцыі Гарынь (Брэсцкая вобласць) напярэдадні, 5 лістапада.

Плануецца, што на станцыю прызначэння Туаньцзецунь (Чунцын) ён прыбудзе на працягу 12-14 сутак. Дарэчы, дастаўка грузу па моры склала б амаль 40 сутак.

Адпраўка поезда арганізавана дзяржаўным прадпрыемствам "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з кітайскай "Чунцын Валоша Трэйдынг Ко., Лтд" у адпаведнасці з ініцыятывай "Пояс і шлях".

Узгадненне новага маршруту руху арганізаваных кантэйнерных паяздоў садзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, адзначылі ў БЧ.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/113/50511
Текущая дата: 27.11.2024