Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці ў студзені-верасні 2019 года, а таксама павышэнне ролі інструментаў гандлёвага фінансавання ў развіцці экспарту разгледжаны на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 17 кастрычніка.
У III квартале 2019 года прырост спажывецкіх цэн, як і чакалася, запаволіўся і ў верасні ў гадавым вымярэнні склаў 5,3 працэнта супраць 5,7 працэнта ў чэрвені 2019 года.
Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца года інфляцыя стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў. Адзначана захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка.
"Фінансавы сектар Беларусі захоўвае ўстойлівасць адносна асноўных рызык. Прымаюцца меры па дэвалютызацыі эканомікі. Прадаўжаецца работа па падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў і паляпшэнні іх структуры, забеспячэнні бяспечнага і эфектыўнага функцыянавання банкаў і іншых фінансавых арганізацый, а таксама плацежнай сістэмы", - адзначылі ў Нацбанку.
Яшчэ адным пытаннем, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, стала прымяненне інструментаў гандлёвага фінансавання для павелічэння экспартнага патэнцыялу Беларусі.
Цяпер беларускія банкі могуць прадаставіць разнастайны пералік такіх інструментаў: дакументарны акрэдытыў, банкаўская гарантыя, банкаўскае плацежнае абавязацельства, дакументарнае інкаса, факторынг.
Гэтыя інструменты з`яўляюцца не толькі спосабам атрымання фінансавання, але і адначасова мінімізуюць знешнегандлёвыя рызыкі, забяспечваючы выкананне контрагентамі ўмоў здзелкі. Як было адзначана, Нацыянальны банк праводзіць работу па ўдасканаленні заканадаўства для актывізацыі і пашырэння сферы прымянення інструментаў гандлёвага фінансавання.
Адначасова падкрэслена, што камерцыйным банкам таксама трэба актывізаваць работу па інфармаванні суб`ектаў гаспадарання аб патэнцыяле гэтых інструментаў для павелічэння экспарту.
17 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/114/50300
Текущая дата: 27.11.2024