Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў поўнасцю перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці



Аб гэтым ён заявіў 27-га верасня, наведваючы ЗАТ "Вітэкс".

"Усю імпартную (прадукцыю.) павыкідвайце і пастаўце, што мне патрэбна. Абяцаю, што ніколі (не буду карыстацца імпартнымі сродкамі.). Нават калі нехта падорыць, я тады перадару. Сваё трэба выкарыстоўваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што замежная прадукцыя ў цэлым не лепшая за айчынную. "Усё яно прыкладна аднолькавае. Але гэта - з мясцовай сыравіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту падрабязна расказалі аб развіцці вытворчасці, прадэманстравалі шырокі спектр выпускаемай прадукцыі. Ён папрасіў перадаць кожнай з жанчын, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, які-небудзь з прадстаўленых узораў прадукцыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сувеніры аплаціць з уласных сродкаў. У час наведвання прадпрыемства Прэзідэнт у цэлым даручыў максімальна садзейнічаць продажам айчыннай касметычнай прадукцыі як за мяжу, так і не забываць аб патэнцыяльных нішах на ўнутраным рынку. Напрыклад, шырэй выкарыстоўваць яе ў гасцінічнай сферы, каб адпаведная прадукцыя была больш прадстаўлена ў рознічным продажы.

"Ёсць праблемы. Вазьміце на кантроль і займіцеся гэтым. Каб у любым магазіне, дзе ён захоча, прадавалі. Сваё трэба прадаваць. У яго (ЗАТ "Вітэкс".) менш праблем - экспарт вялікі. Але ў нас жа ёсць прадпрыемствы, якія на свой рынак не могуць прабіцца і паставіць. Гэта сур`ёзнае пытанне. Хацелася б, каб мы да яго больш не вярталіся", - рэзюмаваў беларускі лідар.

27 верасня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/117/50020
Текущая дата: 27.11.2024