Па словах намесніка міністра энергетыкі Казахстана, беларускі бок цікавіць у першую чаргу сырая нафта.
Аб`ёмы паставак нафты з Казахстана ў Беларусь будуць вядомыя пасля падпісання адпаведнага пагаднення, паведаміў у аўторак журналістам намеснік міністра энергетыкі Казахстана Асэт Магаўаў.
Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў напярэдадні заявіў аб тым, што пагадненне аб пастаўках нафты ў РБ можа быць падпісана да кастрычніка.
Раніцай - пагадненне, увечары - аб`ёмы
"Яно (пагадненне) яшчэ ў працэсе абмеркавання, аб`ёмы толькі потым - пасля падпісання. Там яшчэ ёсць адно пытанне, якое трэба ўзгадніць, у залежнасці ад яго будзем глядзець на падпісанне. Аб`ёмы не абмяркоўваюцца, абмяркоўваецца толькі тэкст пагаднення, умовы паставак" , - распавёў намеснік кіраўніка Мінэнерга РК.
Спыталі намміністра і пра тое, ці будуць ажыццяўляцца пастаўкі праз расійскую тэрыторыю.
"Так, вядома, з расійскага боку не патрабуецца адабрэння, гэта ж у рамках у Еўразійскага эканамічнага саюза", - растлумачыў ён.
Беларусаў, паводле яго слоў, у першую чаргу цікавіць сыравіна для перапрацоўкі на НПЗ. Гатовыя прадукты, адзначыў Магаўаў, Мінск не цікавяць.
Магчыма і па чыгунцы
Распавёў у аўторак падрабязнасці пра перамовы і намеснік кіраўніка "Белнафтахіма" Уладзімір Сізоў. Ён адзначыў, што сёння ідзе падрыхтоўка адпаведнага пагаднення.
"Мы разумеем магчымыя маршруты дастаўкі - гэта можа быць выкарыстанне агульнай сістэмы магістральных нафтаправодаў, гэта можа быць пастаўка і чыгункай", - растлумачыў намеснік кіраўніка канцэрна.
У Беларусі, нагадаў Сізоў, ёсць досвед пастаўкі сыравіны па чыгунцы з Казахстана. Паводле яго слоў, у пачатку 2000-х была часовая прапампоўка нафты для беларускіх НПЗ.
Мінск, 17 верасня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/118/49819
Текущая дата: 27.11.2024