Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка ў інтэрв`ю парталу "Нафтахімія".
"Доўгае спыненне работы нафтаправода негатыўна паўплывала на фінансава-гаспадарчую дзейнасць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і прывяло да недаатрымання выручкі ў памеры $23 млн. Абавязковай умовай для аднаўлення даходаў стала давядзенне аб`ёмаў перапампоўваемай нафты па выніках года да запланаваных або павелічэнне тарыфаў", - сказаў Алег Барысенка.
У час перагавораў з расійскімі партнёрамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці аб неабходнасці павышэння тарыфаў на транспарціроўку нафты праз Беларусь.
"Прынята рашэнне, што з 1 верасня 2019 года яны будуць павялічаны на 3,7 працэнта. Разам з гэтым расійскі бок узяў на сябе абавязацельствы імкнуцца да аб`ёмаў прапампоўкі, якія забяспечаць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 год. Гэта першы этап. Па выніках работы за год сітуацыя з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода будзе прааналізавана, пасля чаго мы вызначымся з далейшымі дзеяннямі", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.
Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба".
Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.
9 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/119/49717
Текущая дата: 27.11.2024