Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у вузкім фармаце.
"Няма неабходнасці гаварыць аб тым, як мы чакалі вас, як вітаем тут, у Беларусі. Літаральна за апошнія два гады мы з вамі поўнасцю перавярнулі нашы адносіны. Наогул пераварочваць асабліва не было чаго, трэба было проста нанава іх ствараць. І за два гады мы зрабілі, на шчасце, значна больш, чым за папярэднія дваццаць пяць гадоў нашых адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што тавараабарот паміж краінамі (амаль $160 млн за 2018 год) не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Беларусь і Узбекістан, упэўнены ён, маюць значна большыя магчымасці.
Кіраўнікі дзяржаў напярэдадні правялі сустрэчу ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Заслаўе". Аляксандр Лукашэнка крыху прыадкрыў заслону гэтых нефармальных перагавораў: "Мы з вамі планавалі ўчора ў мяне дома павячэраць, а атрымалася так, што больш як палову часу ўдзялілі нашым адносінам і асабліва таму, як пазіцыянуюцца ў сучасным свеце Узбекістан і Беларусь, што адбываецца вакол нашых дзяржаў. На наша здзіўленне, выявілі абсалютна падобныя тэндэнцыі: вы знаходзіцеся ў цэнтры Цэнтральнай Азіі, мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы. З гэтым звязаны нашы перавагі і нашы праблемы. Гэтаму мы ўчора ўдзялілі вялікую ўвагу ў нашых перагаворах".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што фішкай візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь стала развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Бакі ажыццявілі шмат узаемных візітаў на рэгіянальным узроўні, арганізавалі форум, выстаўку ўзбекскай прадукцыі, Дні культуры Узбекістана.
Акрамя таго, перад візітам узбекскага лідара ў Мінск быў устаноўлены бюст паэта, дзяржаўнага дзеяча і мысліцеля Алішэра Наваі.
"Усё гэта надае вельмі сур`ёзныя грані вашаму візіту ў Беларусь. Тое, што губернатары сам-насам перагаварылі і ўжо заключылі вялікую колькасць дагавораў, - гэта галоўнае. Наша справа - адкрыць дарогу. Мы яе адкрылі. Па гэтай дарозе павінны пайсці тыя, хто павінен выконваць нашы рашэнні і рэалізоўваць дарожную карту, якую зацвердзілі ўрады Узбекістана і Беларусі", - дадаў Прэзідэнт.
У час сустрэчы кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць не толькі поспехі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, але і існуючыя недахопы.
"Няма закрытых тэм у Беларусі, няма тых пытанняў, якія мы маглі б не вырашыць. Мы можам вырашыць любыя пытанні ўзаемна. Нашы эканомікі не перасякаюцца, мы ўзаемадапаўняльныя. Усё, што мы вырабляем, патрэбна ва Узбекістане. Усё, што вы вырабляеце, неабходна нам. У той прамысловай і сельскагаспадарчай рэвалюцыі, якую вы пачалі ва Узбекістане, мы, я думаю, будзем не лішнімі і сваё месца знойдзем", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
1 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/122/49017
Текущая дата: 27.11.2024