Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ высока ацаніў паспяховасць развіцця Беларусі і асабістыя заслугі ў гэтым кіраўніка дзяржавы.
"Беларусь, якая мірна і стабільна развіваецца, з`яўляецца прыкладам для многіх краін. Мы шчыра радуемся паспяховым вынікам ажыццяўляемых у краіне рэформ і дынамічнаму развіццю. Дзякуючы глыбока прадуманай палітыцы Аляксандра Рыгоравіча патэнцыял Рэспублікі Беларусь прымножаны ва ўсіх сферах. Мы гэта бачым, адчуваем і радуемся поспехам. Самае галоўнае - забяспечаны істотны рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва", - падкрэсліў ён.
Шаўкат Мірзіёеў выказаў асаблівую ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за яго асабістыя намаганні ў развіцці дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі.
"У нас братэрскія адносіны. Наша дружба, палітычная воля двух прэзідэнтаў вырашылі тыя праблемныя пытанні, якія ў нас былі, і сёння мы знаходзімся на зусім іншым шляху развіцця адносін. Гэты шлях цяжкі, але адзіна правільны", - перакананы Прэзідэнт Узбекістана.
Паводле яго слоў, у час Форуму рэгіёнаў і нацыянальнай выстаўкі прадукцыі Узбекістана падпісаны кантракты і пагадненні на суму каля $300 млн.
"Гэта вялікая лічба, - канстатаваў Прэзідэнт, нагадаўшы, што калі ён уступаў на пасаду, адносіны з Беларуссю выбудоўваліся практычна з нуля. - У нас не было такіх кантрактаў. Гэта толькі дзякуючы палітычнай волі двух прэзідэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што ёсць шырокія магчымасці для нарошчвання партнёрства паміж нашымі рэгіёнамі".
Шаўкат Мірзіёеў выказаў упэўненасць, што візіт у Беларусь надасць "моцны імпульс развіццю адносін, напоўніць партнёрства новым практычным зместам".
Бакі вызначылі задачы на перспектыву, дамовіліся пашырыць супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інавацыйнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
"Цяпер назад дарогі няма. Мы павінны рэальна ажыццяўляць усё, аб чым дамовіліся, - падкрэсліў узбекскі лідар. - Гэта будзе самы цяжкі год. Трэба не толькі ўтрымаць тавараабарот, але і прымножыць яго".
Кантроль за выкананнем дамоўленасцей ускладзены на парламентарыяў дзвюх краін.
Шаўкат Мірзіёеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Узбекістан з афіцыйным візітам, у час якога яны маглі б азнаёміцца з работай сумесных прадпрыемстваў.
Узбекскі лідар таксама павіншаваў Беларусь з 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзначыўшы гістарычную агульнасць народаў дзвюх краін, і падзякаваў нашай краіне за ўстанаўленне ў Мінску бюста паэта Алішэра Навоі.
1 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/122/49024
Текущая дата: 27.11.2024