Белорусский портал в Казахстане

Мытныя службы Беларусі і Узбекістана будуць супрацоўнічаць



Аб гэтым паведамілі ў ДМК.

Кіраўнікі мытных службаў Беларусі і Узбекістана зацвердзілі ўмовы інфармацыйнага супрацоўніцтва, а 1 жніўня ў прысутнасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў падпішуць пратакол аб узаемадзеянні ў сферы барацьбы з мытнымі правапарушэннямі.

Узбекістанскія мытнікі азнаёміліся з работай беларускай мытні ў пунктах пропуску "Брэст" і "Казловічы". Сёння ў Мінску адбыліся перагаворы кіраўнікоў мытных камітэтаў Беларусі і Узбекістана Юрыя Сянько і Муратжона Азімава. Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу парадку рэалізацыі палажэнняў міжурадавага пагаднення 2018 года аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.

"Актуальнасць гэтага пытання вызначае той факт, што прыярытэтнымі напрамкамі развіцця знешняга гандлю з`яўляюцца працэсы, накіраваныя на скарачэнне гандлёвых бар`ераў, павышэнне эфектыўнасці і скарачэнне тэрмінаў правядзення мытнага кантролю, павелічэнне тавараабароту паміж краінамі. На гэтыя прыярытэты і накіраваны нормы, выкладзеныя ў пагадненні", - адзначылі ў ведамстве.

Кіраўнікі мытных камітэтаў зацвердзілі тэхнічныя ўмовы інфармацыйнага ўзаемадзеяння - базавы дакумент, неабходны для рэалізацыі пагаднення. Рэзультаты такіх сустрэч з`яўляюцца трывалай асновай для далейшага мытнага дыялогу паміж Беларуссю і Узбекістанам, адзначылі ў ДМК.

31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/123/48992
Текущая дата: 27.11.2024