Белорусский портал в Казахстане

У бюджэце Беларусі 2020 года для фінансавання праграмы сямейнага капіталу плануецца прадугледзець каля Br350 млн



Пра гэта паведаміў 30-га ліпеня міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Каля Br350 млн прадугледзяць у бюджэце 2020 года для праграмы сямейнага капіталу

"Бюджэт прадугледжвае прадаўжэнне рэалізацыі праграмы сямейнага капіталу. Устанаўліваецца памер субсідыі Br22,5 тыс. на 2020 год, зыходзячы з гэтага, мы плануем у бюджэце каля Br350 млн. Гэта будзе крыніцай фармавання дэпазітных рахункаў шматдзетных сем`яў у 2020 годзе", - расказаў Максім Ермаловіч.

Гэтыя рэсурсы таксама будуць задзейнічаны і ў эканоміцы, паколькі стануць крыніцамі фінансавання і крэдытавання інфраструктурных праектаў, дзяржаўных прадпрыемстваў для іх мадэрнізацыі і развіцця.

Акрамя таго, у бюджэце будуць зарэзерваваны сродкі для паскоранага вырашэння задачы па забеспячэнні жыллём шматдзетных сем`яў.

"Прадугледжваюцца дастатковыя сродкі на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы, а таксама забяспечваюцца дадатковыя сродкі на крэдытаванне жылля для шматдзетных сем`яў. У бюджэце прадугледжваюцца субсідыі на патанненне кошту жылля, субсідзіраванне працэнтных ставак для канкрэтных атрымальнікаў", - растлумачыў Максім Ермаловіч.

30 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/123/49036
Текущая дата: 27.11.2024