Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што, калі прымалася рашэнне аб утварэнні Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), ставілася амбіцыйная мэта стварыць прадпрыемства заўтрашняга дня.
"Яго задача - вытворчасць і экспарт канкурэнтаздольнай на сусветным рынку прадукцыі аграпрамысловага комплексу, што ў выніку дасць магчымасць мінімізаваць імпарт і максімальна скараціць колькасць пасрэднікаў унутры краіны. Дарэчы, спецыялісты мяне інфармуюць, што быццам бы гэты працэс пайшоў", - сказаў ён.
Для рэалізацыі праекта прыцягнуты крэдытныя сродкі Кітая на даволі камфортных умовах, закантрактавана абсталяванне вядучых сусветных брэндаў.
"Прадугледжваецца, што аб`екты будуць уводзіцца ў эксплуатацыю паэтапна, як гэта практыкуецца ва ўсім свеце. І гэта абавязкова трэба рабіць. Намацваючы аб`ёмы сыравіны, якія мы можам закупіць для гэтага прадпрыемства (а гэта немалыя аб`ёмы), і самае галоўнае - рэалізацыя гатовага прадукту. Таму нарошчваць вытворчасць трэба паступова, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Да поўнага завяршэння будаўніцтва дзеючыя заводы ўжо будуць выпускаць прадукцыю і прыносіць прыбытак". Плануецца, што ў наступным годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю комплекс камбікормавых заводаў і збожжасховішча, а ў 2021-м прадпрыемства запрацуе па ўсім тэхналагічным ланцужку.
"Практычна БНБК - гэта пачатак развіцця ў краіне біятэхналагічнай галіны, што больш за ўсё мяне і прываблівае, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Я ўжо гаварыў пра высокія тэхналогіі, і гэта не толькі ІТ-парк, не толькі касмічная тэхніка, якую мы навучыліся вырабляць, атамная электрастанцыя, але і біятэхналогіі".
Прэзідэнт асабліва адзначыў важнасць і складанасць праекта, таму, звяртаючыся да ініцыятараў, папрасіў дэталёва далажыць аб ходзе яго рэалізацыі і праблемах, якія ўзніклі, а таксама аб падрыхтоўцы кадраў у гэтай новай для краіны біятэхналагічнай галіне. Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на тэме рэалізацыі гатовай прадукцыі.
"Гэта важнейшае пытанне. Усё мы знойдзем - і сыравіну, і аб`ект пабудуем, усё зробім. Але галоўнае пытанне - гэта рэалізацыя гатовай прадукцыі як унутры краіны (таму што ў нас ёсць спажыванне і патрэбнасць у гэтай прадукцыі), так і за яе межамі. Цана пытання - эфектыўнасць нашай сельскагаспадарчай вытворчасці і перш за ўсё жывёлагадоўлі", - падкрэсліў ён.
Будаўніцтва па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады" Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пачалося летам 2018 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. У якасці генпадрадчыка і акцыянера выступае кітайская карпарацыя CITIC Group. Плануецца будаўніцтва комплексу з 14 заводаў з паэтапным увядзеннем у строй. Тут будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэанін) для вытворчасці высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак. Прадукцыю прадугледжваецца выкарыстоўваць як для ўласнай вытворчасці, так і пастаўляць на рынкі Расіі, Украіны, краін ЕС, Кітая.
30 ліпеня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/123/49085
Текущая дата: 27.11.2024