Белорусский портал в Казахстане

Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў.

Сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 4 капейкі падаражэюць "Магнат", "Мінск", "Прэм`ер". На такую ж суму падаражэюць некаторыя віды цыгарэт NZ і Queen. Стануць даражэйшымі на 5 капеек Pall Mall Demi Blue і Pall Mall Demi Azure. Павысяцца ў цане на 10 капеек Vogue.

ТАА "Тытунь-Інвест" павысіць цэны на цыгарэты "Карона" і "Форт" (на 2 капейкі), два віды LD Club (на 1 капейку), некаторыя віды Monte Carlo і Camel (на 5 капеек). Ад 6 да 10 капеек складзе падаражанне цыгарэт Winston Super Slims, ад 1 да 6 капеек - Sobranie.

З увозімых кампаніяй "Беларусьгандаль" на Br1 падаражэюць Sobranie Colours, на 10 капеек - Davidoff, на 5 капеек - Winston XS Purple Impulse.

"Энерга-Оіл" не будзе павышаць цэны на цыгарэты з 1 ліпеня.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

26 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/125/48638
Текущая дата: 27.11.2024