Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі бягучага года склала Br1071,6, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У красавіку бягучага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1073,7.
Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за май сфарміравалася ў памеры Br1472 (тэмп росту да мая мінулага года - 105,7 працэнта).
У Мінскай вобласці яна склала Br1102 (108,4 працэнта), у Гомельскай - Br968,4 (107,3 працэнта), у Гродзенскай - Br926,2 (105,7 працэнта), у Брэсцкай - Br918,8 (106,3 працэнта), у Віцебскай - Br908,3 (105,1 працэнта), у Магілёўскай - Br884,1 (104,3 працэнта).
У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,9 працэнта.
Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4119,1), пасажырскі паветраны транспарт (Br3794,6), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2554), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2145,5), горназдабыўная прамысловасць (Br1865,9).
Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br582,2), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br590,4), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br603,3) і працуе ў сферы творчай дзейнасці (Br630,7).
25 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/125/48643
Текущая дата: 27.11.2024