Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Канады Жулі Пеет з нацыянальным святам - Днём Канады



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам беларуска-канадскія адносіны набылі дадатковую дадатную дынаміку дзякуючы большай адкрытасці, адмене гандлёвых абмежаванняў і ўстанаўленню плённых дзелавых і чалавечых кантактаў.

"Разлічваем на паглыбленне супрацоўніцтва ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай сферах, па пытаннях міжнароднай бяспекі і ўстойлівага развіцця для ўпэўненай будучыні нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Жулі Пеет моцнага здароўя і прафесійных поспехаў, а таксама міру і дабрабыту дружалюбнаму канадскаму народу.

1 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/125/50336
Текущая дата: 27.11.2024