Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі ў эфіры "Радыё Польшча" паведаміў аб падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор`і.
"Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя работы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Памор`я, грамадскасць практычна падрыхтавана ўжо да такога будаўніцтва", - адзначыў міністр.
Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Пры гэтым АЭС патрабуе менш паліва, а ў эксплуатацыі абыходзіцца танней, чым, напрыклад, вугальная электрастанцыя.
Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.
Звязда, 15 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/129/48029
Текущая дата: 27.11.2024