Замежныя інвестары ў 2023 годзе ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $7,7 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб`екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (66,7 працэнта ад усіх інвестыцый) і Кіпра (14,7 працэнта). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $5,8 млрд, або 74,8 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.
За 2023 год арганізацыямі Беларусі накіравана за мяжу інвестыцый на суму $5,7 млрд. Значныя аб`ёмы інвестыцый арганізацыямі рэспублікі былі накіраваны суб`ектам гаспадарання Расіі (91,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый). На долю прамых інвестыцый прыпадала 80,1 працэнта з усіх.
13 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
13 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/13/72617
Текущая дата: 24.11.2024