Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч на палях міжнароднага форуму "Беларусь аграрная. Малочная ферма".
"За 2024 год мы паставілі планку валавой вытворчасці малака 8,68 млн т. А за 2025 год мы абавязаны выканаць пастаўленую задачу 9,2 млн т. Што датычыцца ўдою ад каровы, у гэтым годзе чакаем лічбу большую за 6 тыс. кг", - сказала Наталля Соніч.
Паводле яе слоў, у планах павышаць прадукцыйнасць дойнага статка, удасканальваць селекцыйную работу, кармленне, працаваць над узнаўленнем. "Мы ўжо распрацавалі планы мерапрыемстваў у сувязі з Годам якасці. Ставім задачу нарошчваць вытворчасць малака сорту экстра, павялічваем таварнасць (рэалізацыю на малочныя заводы). Паводле аператыўнай інфармацыі, таварнасць малака па некаторых рэгіёнах большая за 92 працэнты, а ёсць гаспадаркі, дзе яна дасягае 95-96 працэнтаў. Таксама павялічваем сярэдняздатачную вагу буйной рагатай жывёлы пры рэалізацыі на мясакамбінаты", - адзначыла прадстаўнік Мінсельгасхарча.
Беларусь ажыццяўляе рэалізацыю жывёлагадоўчай, у прыватнасці малочнай, прадукцыі больш як у 100 краін. "Асноўны рынак - Расія. Пастаўляем і ў краіны Афрыкі, на Кубу, на іншыя рынкі. З кожным годам у нас павялічваецца асартымент", - дадала Наталля Соніч.
1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/13/72892
Текущая дата: 24.11.2024