Аб гэтым паведаміў дырэктар ААТ "Полацктранснафта Дружба" Васіль Дробатаў.
"Нафта на завод ужо паступае па паўночнай ветцы. Магчыма, аб`ёмы будуць павялічвацца, каб завод працягваў забяспечвацца нафтай належнай якасці", — сказаў ён.
У сваю чаргу расійская кампанія "Транснефць" сёння паведаміла, што выканала планавыя рамонтныя работы на магістральным нафтаправодзе Сургут — Полацк. Работы праводзіліся на ўчастках нафтаправода Лазарава — Горкі і Горкі — Карамыслава кругласутачна на тэрыторыі Іванаўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай абласцей і Рэспублікі Марый Эл, адзначылі ў прэс-службе "Транснафты". Работы выкананыя ў рамках комплекснай праграмы тэхнічнага пераўзбраення, рэканструкцыі і капітальнага рамонту АТ "Транснафта — Верхняя Волга". "У цяперашні час перакачка нафты адноўленая ў адпаведнасці з графікам і ажыццяўляецца ў штатным рэжыме", — адзначылі ў прэс-службе.
19 красавіка кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім" паведаміла, што ўжо некалькі дзён па нафтаправодзе "Дружба" з Расіі паступае няякасная нафта. 22 красавіка стала вядома, што з-за няякаснай расійскай нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе выйшла са строю дарагое абсталяванне.
23 красавіка намеснік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб паведаміў журналістам, што Беларусь прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі. Паводле слоў намесніка старшыні "Белнафтахіма" Уладзіміра Сізова, няякасная нафта ўжо паступіла на тэрыторыю краін Еўрасаюза.
У той жа дзень, 23 красавіка, у Маскве адбыліся перамовы старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэя Рыбакова з кіраўніцтвам кампаніі "Транснефць". Іх вынікі бакі не камэнтуюць, аднак тэлеканал "Беларусь 1" у навінавым выпуску 24 красавіка паведаміў, што перамовы "не прынеслі ніякіх выразных адказаў з расійскага боку", у Расіі пытанні кампенсацыі шкоды беларускім НПЗ "лічаць другараднымі".
Дзяржаўны тэлеканал таксама паведаміў, што беларускі бок чакае пачатку паставак расійскай нафты на Мазырскі НПЗ чыгуначным транспартам. Сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах была названая складанай. "У выпадку прарыву сістэмы пагражае экалагічная катастрофа", адзначыў вядучы, аднак "паўнавартасную экалагічную катастрофу пакуль удаецца прадухіліць".
Аляксей Аляксандраў, Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2019
Мінск, 24 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/131/47709
Текущая дата: 27.11.2024